У Гомелі на двух затрыманых склалі пратаколы

2011 2011-11-14T09:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі былі адпушчаныя з міліцыі ўсе 15 затрыманых удзельнікаў мясцовага Народнага сходу.

Яны былі дастаўлены ў Чыгуначны РАУС і 2-е аддзяленне міліцыі Чыгуначнага раёна. Пасля трох гадзін знаходжання ў Чыгуначным аддзеле быў адпушчаны карэспандэнт "Радыё Рацыя" і сябра БХК Мікалай Бянько.

Прычым міліцыянты вывезлі яго на аўтамабілі на ўскраіну горада, дзе адпусцілі, цяпер ён рыхтуе скаргу на незаконнае затрыманне. На двух удзельнікаў былі складзены пратаколы, адбудзецца суд, паведаміў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка

- Больш чым дзесяць чалавек было затрымана. На двух удзельнікаў склалі пратаколы, па арт. 23.34 адміністрацыйнага кодэкса, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Гэта Дзмітрый Карышкоў, і Ксенія Яраслаўцава, астатніх каго затрымалі, адпускалі без складання пратаколаў. Гэта паказвае, што ўладу перш за ўсё хваляваў збор людзей, і ўлада рабіла ўсё, каб гэтага не дапусціць. Каб людзі не змаглі абмеркаваць пытанні, якія былі венесены ў рэзалюцыю Народнага сходу.

Прычым на актывіста інтэрнэт-супольнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Дзмітрыя Карашкова было складзена адразу два адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 8 кастрычніка і 12 лістапада.

Яшчэ адзін з затрыманых Віктар Адзіночанка таксама правёў каля трох гадзін у Чыгуначным РАУС. Яго забралі за тое, што ён заступіўся за актывіста апазіцыі Андрэя Цянюту, які размаўляў на беларускай мове. Менавіта гэта стала прычынай яго затрыманьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international