Прадпрымальнікі рынка "Аквабел" будуць патрабаваць ад Мінаблвыканкама тлумачэнняў

2006 2006-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 ліпеня прадпрымальнікі, якія працуюць у цэнтры "Аквабел", плануюць прыйсці ва ўпраўленне прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама, каб патрабаваць тлумачэнняў наконт далейшай працы. Такое рашэнне было прынята 1 ліпеня на стыхійным сходзе прадпрымальнікаў, які адбыўся на ўваходзе рынка "Аквабел".
Нагадаем, што з 1 ліпеня шэраг павільёнаў, дзе прадпрымальнікі арандавалі гадлёвыя месцы, былі зачыненыя. На ліквідаваных працоўных месцах кіраўнікі рынку плануюць абсталяваць складскія памяшканні. 29 чэрвеня пытанне пра далейшую працу каля 400 прадпрымальнікаў на "Аквабеле " павінна было разглядацца на пасяджэнні Мінскай абласной Рады дэпутатаў. Аднак саміх прадпрымальнікаў туды не запрасілі. Калі 4 ліпеня прадпрымальнікі не атрымаюць адказу пра сваё далейшае існаванне, яны пададуць заяву ў Мінагарвыканкам на правядзенне мітынгу на знак пратэсту супраць парушэння сваіх правоў, паведаміла Deutsche Welle.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international