Полацкі суд на трэцім паседжанні адмовіўся разглядаць справу

2011 2011-11-11T17:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння прайшло трэцяе паседжанне суда з нагоды грашовай кампенсацыі за дадатковую працу па пазове, пададзенай актывістам Свабоднага прафсаюза Міколам Шарахом супраць адміністрацыі ААТ "Шкловалакно". Папярэднія паседжанні праходзілі 4 і 10 лістапада.

Суддзя Ірына Даротка нечакана для заяўніка адмовілася разглядаць ягоны пазоў, заявіўшы, што ён "не падлягае разгляду ў судзе". Толькі цяпер, калі павінна была быць вынесена пастанова па сутнасці дадзенага пытання, суддзя раптам заявіла, што не можа разбіраць дадзеную скаргу, бо ўсе выплаты на прадпрыемстве рэгламентуюцца працоўнай дамовай і прэтэнзіі павінны вырашацца паміж працаўніком і наймальнікам. Па сутнасці, суд ухіліўся ад разгляду справы.

Актывіст лічыць рашэнне суддзі неабгрунтаваным і збіраецца абскардзіць яго ў абласным судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international