Народны сход 12 лістапада: хроніка перасьледу

2011 2011-11-12T12:01:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_mensk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Народны сход у Менску 12 лістапада

Народны сход у Менску 12 лістапада

ГОМЕЛЬ.  Стала вядома аб затрыманні Валера Рэпніна, які выязджаў на асабістым аўтамабілі ад свайго дома. Капітан міліцыі Канапліцкі прад’явіў прадпрымальніку прэтэнзіі, быццам бы яго аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку. Валера Рэпніна даставілі ў Савецкі райаддзел міліцыі для разбору, паведамляе “Гомельская вясна”.

Праваабаронца Анатоль Паплаўны лічыць, што актывіста затрымалі менавіта з-за яго актыўнага ўдзелу ў мінулым Народным Сходзе, калі Валерый Рэпнін распаўсюджваў інфармацыю аб правядзенні Сходу ў Гомелі і таксама быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Адразу пасьля 13 гадзін каля ДК "Віпра" міліцыя затрымала журналіста Анатоля Гатоўчыца і апазыцыйнага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых. Затрыманьне адбылося на адным з прыпынкаў грамадзкага транспарту. У аўтазаку іх даставілі ў 2-е гарадзкое адзьдзяленьне Чыгуначнага РАУС Гомеля на вуліцы Фадзеева. У чым іх віна, міліцыя не паведамляе. Як паведаміў Анатоль, у адзьдзяленьні знаходзіцца яшчэ пяць затрыманых.

Чарговыя затрыманьні ў Гомелі. Валерый Сляпухін,  адзін з арганізатараў Народнага сходу ў абласным цэнтры яшчэ не паспеў нават падысці да месца сходу, як быў тут жа затрыманы і змешчаны ў міліцэйскі аўтамабіль.Затрымалі таксама і карэспандэнта Радыё Рацыя Міколу Бянько. Журналіст выконваў свае прафесійныя абаязкі падчас парвядзення Народнага сходу. На дадзены момант журналіст знаходзіцца ў Чыгуначным РАУСе.
Сярод затрыманых актывісты "Сеткавай рэвалюцыі" Зміцер Карашкоў, Ільля Міронаў, Васіль Такарэнка, Ксенія Яраслаўцава, праваабаронца з філіі БХК Віктар Адзіночанка, актывіст Юрый Захаранка, "маладафронтавец" Андрэй Цянюта" і некалькі невядомых маладых людзей.

МЕНСК. На плошчы Бангалор прыйшлі каля 13-00 быў затрыманы адзін з арганізатараў Народнага сходу Віктар Івашкевіч. Яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Тых, хто дае інтэрвію, людзі ў цывільным здымаюць на відэа.

У 13-10 у Менску затрыманы Вінцук Вячорка. Двое ў цывільным падбеглі да Вячоркі ў той час, калі ён даваў інтэрвію. Невядомага мужчыну затрымалі каля рэстарацыі "Эль Памідора" непадалёк ад плошчы Бангалор. Яго сілком зацягнулі ў сіні мікрааўтробус без нумароў.

БелаПАН паведамляе пра затрыманьне ў Менску чатырох "нацыянал-бальшавікоў" - Яўгена Контуша, Улада Лобава, Валера Каберніка і Паўла Гушчы.

ВІЦЕБСК.Тут затрымалі Сяргея Каваленку. Жонка актывіста распавяла, што ўжо пасьля 13.00  яго пачалі шукаць супрацоўнікі інспэкцыі, якая сочыць за адбываньнем пакараньняў. Спадар Каваленка — умоўна асуджаны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на навагодняй ёлцы ў 2010 годзе.  Міліцыянты сказалі, што прытрымаюць яго ў інспэкцыі, “пакуль ня пройдуць усе сходы”.

БАРАНАВІЧЫ. На мясцовым сходзе ў Баранавічах прысутнічала 27 чалавек. Трапіць у стары парк было немагчыма, бо яго з усіх бакоў кантралявалі людзі ў цывільным і нікога не пускалі да месца правядзення сходу. Мясцовы сход адкрыў Віктар Цяпін, які зачытаў прысутным адказы з Нацыянальнага банка і Міністэрства працы на пытанні рэзалюцыі мясцовага схода 8 кастрычніка. Далей выступіў дэпутат гарадскога Савета дэпутаў Аляксандр Галькевіч. Сакратар мясцовага сходу Віктар Сырыца паведаміў, што Баранавіцкі гарвыканкам і гарсавет не адказалі жыхарам горада на пастаўленыя пытанні папярэднім мясцовым сходам. На гэты раз ніякай рэзалюцыі не прымалася. На развітанне прысутныя падбадзёрылі сябе апладысментамі і разышліся.

За некалькі хвілін да пачатку сходу супрацоўнікі міліцыі затрымалі старшыню аргкамітэта Віктара Мезяка. Яго адвезлі ў ГАУС, дзе на ягог быў складзены пратакол. Сакратар мясцовага сходу Віктар Сырыца, а таксама Анжэла Камбалава, Рыгор Грык наведалі гарадскую міліцыю, але дзяжурны афіцэр “паведаміў”, што ў ГАУС Віктара Мезяка няма і прапанаваў шукаць яго ў іншым месцы. Сам Віктар Мезяк сказаў, што яго пратрымалі ў 114 кабінеце паўтары гадзіны і, склаўшы пратакол, адпусцілі дадому.

- Зразумела, што мяне затрымалі, каб я не меў магчымасці прыняць удзел у мясцовым сходзе, - лічыць Віктар Мезяк.

ЛІДА. У час “Народнага сходу” быў затрыманы журналіст “Белсату” Сяргей Карпенка. Разам з ім міліцыянты завезлі ў пастарунак і грамадскага актывіста Станіслава Карабана. 3 гадзіны іх трымалі, нібыта высвятляючы асобы. Затрыманым казалі пра тое, што нейкія невядомыя падпалілі дзверы ў будынку мясцовага Дома палякаў і Карпенка з Карабанам мусяць даць свае тлумачэнні па гэтым факце. Пазней высветлілася, што дзверы ў Доме палякаў спрабавалі падпаліць дзень ці два таму – так сказалі вартаўніцы будынку. У Карпенкі таксама хацелі забраць відэакамеру. Са словаў Сяргея Карпенкі вынікае – было відавочным, што міліцыянты выконвалі  чыйсьці загад. Журналіста “Белсату” цягам бягучага году затрымлівалі ўжо неаднаразова, а мясцовы пракурор палохаў яго крымінальнай справай. 

СЛОНІМ. 11 лістапада ў 19 гадзін кватэру лідэра слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі наведаў участковы міліцыянер, капітан міліцыі Слонімскага РАУС Аляксандр Худзьо. Міліцыянер папярэдзіў Івана наконт таго, каб ён не прымаў удзелу ў Народным сходзе, які павінен адбыцца 12 лістапада ў гарадскім парку ў 13 гадзін. “Калі вы будзеце прымаць удзел у гэтым сходзе, вас проста арыштуюць, бо заўтра ў парку плануецца дзяжурыць шмат міліцыянераў”, --  сказаў капітан міліцыі Худзьо. Міліцыянер таксама папрасіў Івана Бедку, каб той патэлефанаваў і аднапартыйцу Алесю Масюку і таксама папярэдзіў наконт сходу.

Народны сход у гарадскім парку ў Слоніме не адбыўся. За гадзіну да пачатку сходу парк быў акружаны асобамі ў цывільным і міліцыянерамі. Некаторыя асобы стаялі каля ўваходу ў парк, іншыя — проста сядзелі ў машынах і сачылі, хто прыходзіць і праходзіць праз парк. Сябры згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма ў гэты час праводзілі сход на адной з прыватных кватэр Слоніма, дзе абмяркоўвалі палітычную і эканамічную сітуацыю як у сваім рэгіёне, так і ў Беларусі.

НАВАПОЛАЦК. Арганізатар Народнага сходу ў Наваполацку Яўген Парчынскі правёў два гадзіны ў аддзяленні міліцыі. Позва на 12 гадзін дня актывісту была ўручана яшчэ за дзень да акцыі. У аддзяленні Яўгену заявілі, што ён з'яўляецца сведкам нейкага злачынствы і павінен апазнаць фігурантаў па справе. Пасля двухгадзіннага чакання Парчынскага адпусцілі «па прычыне незнаходжання фігурантаў». Паплечнікі Парчынскага правялі Народны сход без галоўнага арганізатара. Ён атрымаўся нешматлюдны - у двары аднаго з дамоў па вуліцы Паркавай сабралася каля 20 чалавек.

*  * *

Першы народны сход адбыўся 8 кастрычніка ў многіх гарадах Беларусі. У Мінску  абышлося без затрыманняў, але пазней арганізатары, Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч, былі пакараныя штрафамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international