Прэс-канферэнцыя з нагоды заключэння Венецыянскай камісіі адносна адпаведнасці арт.193-1 міжнародным стандартам правоў чалавека

2011 2011-11-14T09:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шаноўныя журналісты! Запрашаем Вас на прэсавую канферэнцыю з нагоды прыняцця заключэння Венецыянскай камісіі адносна адпаведнасці арт.193-1 (“Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”) Крымінальнага кодэксу Беларусі міжнародным стандартам правоў чалавека.

Тэмы прэсавай канферэнцыі:

Зкалючэнне Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) “Аб адпаведнасцi артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь датычна правоў незарэгістраваных аб'яднанняў міжнародным стандартам правоў чалавека”,

Практыка выкарыстання арт. 193.1 Крымінальнага Кодэксу ў 2011 годзе.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

Сяргей Лісічонак, Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый

Аляксей Шэін, каардынатар кампаніі “Права на веру”

Уладзімір Лабковіч, сябра Рады Праваабарончага  цэнтру  «Вясна»

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў панядзелак, 14 лістапада а 12.00 гадзіне па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 78А — 48 (офіс Праваабарончага цэнтра «Вясна»).

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца праз тэлефон: +375 29 651 26 65

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international