Зінаіду Міхнюк пакаралі штрафам памерам 70 тысяч рублёў

2011 2011-11-11T14:42:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

11 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Брэста вынесена рашэнне па адміністрацыйнай справе Зінаіды Міхнюк, якая была затрымана 8 кастрычніка, ў дзень правядзення Народнага сходу.

 

Спадарыня Міхнюк была адным з арганізатараў гэтага мерапрыемства, аднак на яго не трапіла, бо была затрымана за некалькі гадзін да запланаванай падзеі каля брэсцкага парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Яе адвезлі у міліцэйскі пастарунак, дзе пратрымалі амаль тры гадзіны і абвінавацілі ў брыдкаслоўі.

 

Разглядаць гэтую справу пачалі яшчэ 3 лістапада, аднак тады ў суд з’явіўся толькі адзін з супрацоўнікаў міліцыі, што браў удзел у затрыманні Зінаіды Міхнюк. Сёння свае сведчанні далі іншыя міліцыянты, якія не здолелі падцвердзіць, што брэсцкая актывістка незалежнага прафсаюзу РЭП сапраўды лаялася.

 

Тым не менш суддзя Алена Рэўцкая прызнала сапраўднымі звесткі, якія былі ўзгаданыя ў міліцэйскім пратаколе, і пакарала Зінаіду Міхнюк адміністратыўным штрафам памерам у две базавыя велічыні (70 тысяч беларускіх рублёў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international