Аляксандр Кірылаў сцвярджае, што яго збілі АМАПаўцы

2011 2011-11-11T14:11:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirylau-i-ryzhou.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кірылаў і Сяргей Рыжоў

Аляксандр Кірылаў і Сяргей Рыжоў

Аляксандр Кірылаў, паплечнік віцебскага прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова, 10 лістапада быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ў будынку віцебскага цэнтру занятасці.  11 лістапада ён звярнуўся да медыкаў, каб зафіксаваць цялесныя пашкоджанні, нанесеныя АМАПаўцамі.

Аляксандар Кірылаў лічыць выклік АМАПу правакацыяй. Ён прыйшоў у віцебскі цэнтар занятасці, дзе стаіць на ўліку як беспрацоўны. Знайсці працу пакуль не ўдаецца, хаця ён мае некалькі спецыяльнасцяў -- эканаміста, бухгалтара, страхавога агента і цырульніка. Сітуацыя падчас размовы склалася напружаная: беспрацоўны Кірылаў – сірата, і практычна не мае сродкаў да існавання.

Спадар Кірылаў сцвярджае, што нічога супроцьпраўнага не рабіў, але кіраўніцтва цэнтру занятасці выклікала міліцыю, з’явіўся нарад АМАПу, і актывіста завезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Там склалі пратакол за хуліганства і ўрэшце адпусцілі дахаты.

Сяргей Рыжоў, ініцыятар стварэння Беларускай кансерватыўнай партыі “Белая Русь”, перакананы, што яго аднадумцу Аляксандра Кірылава затрымалі з палітычных прычынаў:

“Гэта відавочна ціск на хлопца, у якога цяжкая жыццёвая сітуацыя. Ён не мае працы і жыве практычна на сяброўскія ахвяраванні. У цэнтры занятасці ў яго пачалі высветляць, на якія сродкі ён існуе замест таго, каб дапамагчы з працаўладкаваннем . А потым яшчэ выклікалі АМАП. Падчас затрымання ён перажыў вялікі стрэс і мусіў звярнуцца да псіхолага. Таксама мусіў  зафіксаваць цялесныя пашкоджанні. Ціск на Аляксандра Кірылава, на маю думку, мае палітычныя падставы:  9-га  лістапада аргкамітэт па стварэнні нашай партыі прыняў зварот да грамадскасці, каб 19 снежня распачаць агульнанацыянальны страйк  і байкатаваць парламенцкія выбары. І звесткі пра гэта ўжо з’явіліся ў інтэрнэце”.

Фота:

Аляксандр Кірылаў і Сяргей Рыжоў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international