Даклад па сітуацыі ў Беларусі будзе прадстаўлены ў Камітэт ААН супраць катаванняў

2011 2011-11-11T14:01:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камітэт ААН супраць катаванняў 11 лістапада разгледзіць перыядычную справаздачу Беларусі аб выкананні канвенцыі ААН аб забароне катаванняў ды іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання.

Разгляд даклада адбудзецца ў рамках 47-й сесіі, якая праходзіць з 31 кастрычніка па 25 лістапада ў Жэневе. Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання была прынята 10 снежня 1984 г рэзалюцыяй 39/46 Генеральнай Асамблеі ААН.

Наўпростую трансляцыю можна ўбачыць тут.

Акрамя дзяржаўнага дакладу эксперты камітэта разгледзяць дадзеныя няўрадавых арганізацый. Розныя няўрадавыя арганізацыі прадставілі свае даклады, у тым ліку група беларускіх незалежных НДА па правах чалавека пры падтрымцы Penal Reform international, Беларускага Дому правоў чалавека ў выгнанні і Фундацыі Дамоў правоў чалавека: Камітэт “Салідарнасць”; Прававая ініцыятыва; Беларускі Хельсінкскі камітэт; Цэнтр прававой трансфармацыі; Платформа; Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У дакладзе пералічаныя звесткі, якія датычацца праблем, звязаных з жорсткімі, бесчалавечнымі ці прыніжаючымі годнасць відамі абыходжання і пакарання. Так, аўтары звяртаюць увагу на тое, што Канстытуцыя гарантуе недапушчальнасць катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання і пакарання, аднак у той жа час ні адзін нарматыўна-прававы акт Рэспублікі Беларусь не змяшчае вызначэння «катаванне» як то замацавана ў арт.1 Канвенцыі. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не вызначае віды бесчалавечнага і прыніжаючага годнасць абыходжання і пакарання, якія пакладзены ў аснову назвы Канвенцыі.  

Таксама даклад месціць у сабе пералік фактаў збіцця каля 300 дэманстрантаў, кандыдатаў у прэзідэнты Уладзімера Някляева і Андрэя Саннікава, журналісткі Наталлі Радзінай пасля масавай акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году. Даклад інфармуе таксама пра ціск, які аказваецца на незалежных журналістаў і праваабаронцаў. У дакладзе згадваецца пра тое, што ў Беларусі дагэтуль дзейнічае сістэма смяротнага пакарання. Родныя і блізкія асуджаных не ведаюць ні месца пахавання расстраляных,ні час расстрэлу, целы расстраляных не выдаюцца для пахавання, месца пахавання застаецца невядомым, а ў пасведчанні аб смерці у графе “прычына смерці” ставіцца прочырк.

***
Свае справаздачы таксама прадставяць Міжнародная ліга ў абарону правоў чалавека і Human Rights Watch. Чакаецца, што ў пасяджэнні прымуць удзел афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі і беларускія праваабаронцы. Акрамя Беларусі перад камітэтам здадуць справаздачу Балгарыя, Джыбуці, Германія, Грэцыя, Мадагаскар, Марока, Парагвай, Шры-Ланка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international