Швайцарыя далучылася да санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў

2006 2006-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Швайцарыя ўвяла фінансавыя санкцыі супраць 36 беларускіх чыноўнікаў. Адпаведную заяву пра далучэньне да санкцыяў Эўразьвязу адносна арышту банкаўскіх рахункаў і нерухомасьці беларускага чынавенства зрабіла кіраўніцтва дэпартамэнтаў па міжнародных дачыненьнях і эканоміцы ўраду Швайцарскай канфэдэрацыі. Рашэньне тычыцца і беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. Як вынікае з дакумэнту, асобы альбо фінансавыя інстытуты Швайцарыі, якія супрацоўнічалі зь Беларусьсю ці валодаюць інфармацыяй пра двухбаковыя эканамічныя апэрацыі, павінны неадкладна паведаміць пра гэта ў адпаведныя інстанцыі.
У часе сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры некалькі разоў закраналася беларускае пытаньне. Прэзыдэнт ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што наведае Беларусь у верасьні сёлета. Ён гэтаксама выступіў супраць поўнай ізаляцыі Беларусі і падкрэсьліў, што неабходна ўзмацняць сувязі паміж ПАРЭ і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў таксама пра магчымасьць паляпшэньня адносінаў з афіцыйным Менскам: "Мы гатовыя зьмяніць нашую палітыку ў дачыненьні да Беларусі, як толькі беларускія ўлады прымуць тыя абавязаньні, якія тычацца ўсіх краінаў  сяброў Рады Эўропы. Як прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, я маю намер наведаць Беларусь у верасьні, у тым выпадку, калі будуць выкананыя пэўныя ўмовы".

29 чэрвеня, выступаючы на тэлеканале СNN, Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс прапанавала на сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў  удзельніц сустрэчы "вялікай васьмёркі" абмеркаваць беларускае пытаньне: "Мы павінны абмеркаваць важнасьць дэмакратычнага разьвіцьця як у Расеі, якая, спадзяемся, пацьвердзіць свае абавязаньні дэмакратычнага разьвіцьця, гэтак і ў Беларусі, а таксама ў краінах, дзе толькі нядаўна ўбачылі дэмакратычныя пэрспэктывы".

30 чэрвеня дэпутат Бундэстагу выказаў занепакоенасьць лёсам Аляксандра Казуліна. Палітычны каардынатар найбуйнейшай у Бундэстагу апазыцыйнай фракцыі вольных дэмакратаў Гаральд Ляйбрэхт зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра юстыцыі Нямеччыны Брыгітэ Цыпрыес, у якім заклікаў фэдэральнага міністра ўважліва паставіцца да лёсу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, якога 6 ліпеня чакае адкрыты судовы працэс з-за нібыта падбухторваньня дэманстрантаў да штурму менскай турмы. Гаральд Ляйбрэхт, які ў гэты час сам знаходзіўся ў Менску і назіраў за падзеямі, заяўляе, што "мэты дэманстрацыі былі выключна мірныя, а яе разгон  брутальны. Неабходна, каб нямецкія назіральнікі ды назіральнікі АБСЭ змаглі прысутнічаць на судовым працэсе і пракантраляваць ягоную законнасьць" піша ў сваім звароце Гаральд Ляйбрэхт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international