Віцебскі абласны суд чарговы раз падтрымаў забарону на правядзенне пікетаў

2011 2011-11-11T12:30:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лістапада ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разгляд  касацыйнай скаргі праваабаронцы Леаніда Свеціка на рашэнне суддзі Чыгуначнага райсуду Рамана Дзягоды. Спадар Дзягода пастанавіў, што адміністрацыя Чыгуначнага раёну адмовіла праваабаронцу ў правядзеньні пікету на законных падставах, і гэтае рашэнне цяпер падтрымаў і  абласны суд.

Леанід Свецік збіраўся зладзіць пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага, але, як мы ўжо паведамлялі,  адміністрацыя Чыгуначнага раёну адмовіла Віцебскаму праваабаронцу, спаслаўшыся на рашэнне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г. Згодна з гэтым рашэннем, асоба, якая хоча зладзіць масавае мерапрыемства, для атрымання дазволу  мусіць папярэдне заключыць дамовы з Упраўленнем унутраных спраў, гарадской цэнтральнай паліклінікай і ЖКГ. На практыцы згаданыя службы адмаўляюцца заключаць дамовы без наяўнага дазволу на акцыі.

Чыгуначны райсуд прызнаў, што раённая адміністрацыя адмовіла праваабаронцу на законных падставах.

У Віцебску склалася сумная сітуацыя - цягам апошніх некалькіх гадоў улады не дазволілі ніводнага масавага мерапрыемства, запланаванага мясцовымі актывістамі, канстатуе мясцовы бюллетэнь “За правы чалавека”. Заявак было пададзена дзясяткі, але ўсе яны не былі задаволеныя з адной і той жа фармальнай прычыны: заяўнікі не выканалі рашэнне гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г. Мясцовы заканадаўчы акт робіць, па сутнасці, немагчымым правядзенне ў Віцебску любых імпрэзаў, якія недаспадобы ўладам.

Паводле спадара Свеціка, адмовіўшы яму ў задавальненні скаргі, суддзі, фактычна, прызналі “законнымі” абмежаванні правоў грамадзян, уведзеныя пастановай гарвыканкаму. Атрымліваецца, што распараджэнне мясцовай улады мае большую вагу, чым Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародныя прававыя акты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international