У кватэры Максіма Губарэвіча праведзены ператрус

2011 2011-11-10T23:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maksim-gubarevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Бліжэй да вечара 10 лістапада ў кватэры падазраванага па крымінальнай справа сябра сойму Партыі БНФ гарадзенца Максіма Губарэвіча, дзе ён прапісаны ў бацькоў, быў праведзены ператрус. Самога Максіма ў гэты час дома не было. Пакуль ён прыехаў, ператрус фактычна закончыўся. Нічога пры тым забрана не было. Максім Губарэвіч лічыць, што па той абсурднай справе, якая заведзена на яго і двух паплечнікаў па партыі – Алеся Каліту і Сяржука Семянюка яшчэ ў жніўні (нібыта за збіццё службовага ахоўніка ранейшага мінскага офіса партыі) ператруса ў яго дома і быць не магло. Таму адназначна такія дзеянні супрацоўнікаў следства і міліцыі можна расцэньваць як псіхалагічны ціск. Нагадаем, што ператрусы па месцах жыхарства Каліты і Семенюка прайшлі значна раней.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international