Уладзіміра Шанцава судзяць за Народны сход

2011 2011-11-11T10:14:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shancau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў

Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў

Суд Ленінскага раёну Магілёва разглядае адміністрацыйную справу супраць старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава. Яго  вінавацяць у тым, што арганізаваў несанкцыянаванае мерапрыемства.

Паводле адміністрацыйнага пратаколу, Шанцаў 8 кастрычніка правёў масавае мерапраыемства без дазволу гарвыканкаму.

З абвінавачваньнем сябра АГП не згаджаецца і заяўляе, што закіды да яго надуманыя: “Я ж не першы раз у судзе, і калі разглядаюцца палітычныя справы, то гэта адбываецца насуперак логікі закону. Вось і ў маім выпадку напісана ў пратаколе, што праводзіў сход, не атрымаўшы дазволу ад гарвыканкаму, хаця мы строга выконвалі закон “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”. Гэты закон не патрабуе дазволу выканаўчай улады.  Закон “Аб масавых мерапрыемствам” на сходы не распаўсюджваецца. Калі разглядаць справу з гэтага гледзішча, то тут мае быць апраўдальны вердыкт суду, але паглядзім. У нас жа кажуць, што ад турмы не заракайся”, — заяўляе Шанцаў.

Справу супраць Уладзімера Шанцава 31 кастрычніка перакваліфікавалі. Раней яго абвінавачвалі менавіта ў парушэньні закону “Аб “Рэспубліканскіх і мясцовых сходах”. Ён нібыта не арганізаваў улік і рэгістрацыю ўдзельнікаў мясцовага сходу, які праходзіў 8 кастрычніка.

Да правядзення сходу Шанцава два разы пісьмова папярэджвалі, што недапушчальна парушаць закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Папярэджаньні гарвыканкаму і пракуратуры Ленінскага раёну ён абскарджваў у аблвыканкаме і абласной пракуратуры. Ва ўпраўленні юстыцыі аблвыканкаму ў Шанцава патрабавалі прадаставіць спісы тых, хто падпісаўся за Народны сход – сябра АГП адмовіўся выконваць шэтае патрабаванне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international