Варшава патрабуе вызваліць палітвязняў

2011 2011-11-11T09:44:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/warshava-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Варшаве 10 лістарпада. Фота Польскае радыё

Акцыя ў Варшаве 10 лістарпада. Фота Польскае радыё

10 лістапада перад будынкам амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яе арганізатарам выступіў офіс дэпутата Еўрапейскага парламэнта Марэка Мігальскага. У акцыі прынялі ўдзел актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», а таксама беларусы, якія пражываюць у Польшчы, перадае korespondent-wschodni.


Як гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай ад імя офіса дэпутата, прэзідэнт Беларусі яшчэ ў верасні даў абяцаньне вызваліць усіх палітычных зьняволеных да пачатку кастрычніка 2011 года, а таксама арганізаваць "круглы стол" з лідэрамі беларускай апазіцыі. Аднак сваё абяцаньне ён не стрымаў і апазіцыянеры працягваюць знаходзіцца ў зьняволеньні ва ўмовах, пагрозлівых іх жыцьця, адзначана ў заяве. Удзельнікі акцыі з партрэтамі лідэраў беларускай апазіцыі, бел-чырвона-белымі сцягамі і расцяжкай «Stop terror in Belarus" знаходзіліся перад будынкам амбасады на працягу гадзіны.
Па заканчэньні акцыі прысутныя падпісалі зварот да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Польшчы і Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. У дакуменце гаворыцца аб тым, што сусветная і еўрапейская грамадскасць сочыць за сітуацыяй, якая склалася вакол палітвязняў Беларусі і заклікае генеральнага пракурора неадкладна правесці расследаванне па фактах катаваньняў і бесчалавечнага ўтрыманьня ў турмах палітычных актывістаў, і заклікае неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў: Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнку, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Дашкевіча і Алеся Беляцкага. Удзельнікі акцыі прымацавалі партрэты і сцягі да агароджы вакол будынка амбасады. Зварот, запакаваны ў канверт быў апушчаны ў паштовую скрыню пры Амбасадзе Беларусі.

Акцыя ў Варшаве 10 лістапада. Фота Польскае радыё

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international