7 ліпеня спаўняецца шэсьць гадоў з моманту зьнікненьня журналіста Дзьмітрыя Завадзкага. БАЖ патрабуе ад праваахоўных органаў узбудзіць і правесьці ў поўным абёме расьследаваньне ўсіх абставін ягонага зьнікненьня

2006 2006-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗАЯВА
Грамадскага абяднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
да гадавіны бясследнага знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага

7 ліпеня 2006 года спаўняецца шэсць гадоў з таго трагічнага моманту, калі пры нявысветленых абставінах знік наш калега, сябра грамадскага абяднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў», аператар расійскага тэлеканалу ОРТ Дзмітрый Завадскі.
Усе гэтыя гады праваахоўныя органы Беларусі, дэманструючы дзіўную бездапаможнасць, так і не далі адказу на пытанні: хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства, што насамрэч здарылася з Дзмітрыем і дзе шукаць яго сляды?
У няведанні застаюцца яго родныя, блізкія сябры, усе сумленныя грамадзяне краіны, каму неабыякавы лёс Завадскага і іншых беларускіх журналістаў, што загінулі пры нявысветленых абставінах.
Крымінальную справу па факце знікнення Дзмітрыя Завадскага неаднаразова прыпынялі і аднаўлялі, але гэта нічога не мяняла: канкрэтных вынікаў як не было, так і няма.
У сувязі з гэтым яшчэ 28 красавіка 2004 года Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, заслухаўшы даклад Хрыстаса Пургурыдэса, запатрабавала ад уладаў Беларусі правесці незалежнае расследаванне па факце знікнення Дзмітрыя Завадскага і адхіліць ад пасадаў тых адказных чыноўнікаў, якія маглі быць спрычыненыя да гэтага злачынства. Аднак беларускія ўлады пакінулі гэты зварот без рэагавання.
31 сакавіка 2006 года папярэдняе следства па справе аб знікненні Завадскага было ў чарговы раз прыпынена Пракуратурай Рэспублікі Беларусь.
Грамадскае абяднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў», выказваючы меркаванне больш як тысячы сваіх сябраў, настойліва патрабуе ад кампетэнтных праваахоўных органаў узбудзіць і правесці ў поўным абёме расследаванне ўсіх абставін знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага.
Мы не супакоімся да таго часу, пакуль не даведаемся ўсёй праўды пра гэтае агіднае злачынства, пакуль не будуць названыя імёны яго натхняльнікаў і выканаўцаў. Мы памятаем і заўсёды будзем памятаць свайго калегу і сябра Дзіму Завадскага.

Прынята на паседжанні Праўлення
Грамадскага абяднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international