Максіма Губарэвіча па крымінальнай справе зноў выклікаюць у Мінск

2011 2011-11-10T16:36:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maksim-gubarevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесніка старшыні Гарадзенскай гарадской рады Партыі БНФ Максіма Губарэвіча зноў выклікаюць у Мінск па адноўленай крымінальнай справе. На гэты раз гэта робіць новая следчая Запаснік – ужо трэцяя за два месяцы. Губарэвіча выклікаюць у сталіцу на панядзелак 14 лістапада – чарговы раз на вочную стаўку с сведкам, якая праходзіць па справе. На мінулым тыдні Максім Губарэвіч атрымаў афіцыйнае паведамленне пра тое, што следства па крымінальнай справе, дзе ён праходзіць як падазраваны ў хуліганстве, падоўжана. Пра тое, што справа была прыпыненая, яму ўвогуле не паведамлялі.

Нагадаем, што інцыдэнт, паводле якога была распачата крымінальная справа, здарыўся яшчэ ў жніўні, каля на той час новага цэнтральнага офісу БНФ у Мінску. Паводле звароту аднаго службоўца ў міліцыю, тром сябрам Сойму БНФ пагражае пазбаўленне волі паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу “хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Сярод фігурантаў справы таксама Сяржук Семянюк і Алесь Каліта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international