У Магілёве актывісты “Еўрапейскай Беларусі” нагадваюць пра палітвязняў

2011 2011-11-10T15:46:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uliotka.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” нагадваюць магілёўцам пра палітвязняў. Цягам апошняга тыдня ў горадзе ідзе распаўсюд улётак.

Са словаў актывіста Віктара Болдзіна, улёткі размяшчаюцца на дошках абвестак, у паліклініках і крамах горада. Агулам распаўсюджана ўжо больш за 1000 такіх улётак. Актывісты робяць ухіл на тое, каб у публічных месцах як мага больш магілёўцаў даведаліся аб тым, што ў краіне яшчэ застаюцца палітычна асуджаныя.  

Ва ўлётках узгадваюцца прозвішчы палітвязняў Дзмітрыя Бандарэнкі, Міколы Статкевіча, Зміцера Дашкевіча і Андрэя Саннікава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international