Праваабаронца патрабуе тлумачэнняў па фактах жорсткага абыходжання

2011 2011-11-10T14:54:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў (на фота) накіраваў у транспартную пракуратуру ліст з патрабаваньнем расследваць факты “жорсткага, бесчалавечнага абыходжання  супрацоўнікаў міліцыі” падчас высветлення акалічнасцяў нападу на актывіста “Маладой Беларусі” Тараса Сургана.

Павел Левінаў просіць правесці праверку і даць ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі Чыгуначнага РАУС і аддзелу міліцыі на транспарце, якія апытвалі пацярпелага актывіста пасля нападу на яго 4 лістапада.

Праваабаронца піша, што з артыкула на незалежным сайце charter97.org яму стала вядома пра факт нападу на Тараса Сургана і пра тое, што актывіст гаворыць пра жорствае абыходжанне з ім падчас допыту ў міліцыі: “Мяне дапытвалі да 7 гадзінаў раніцы стоячы, нягледзячы на тое, што мне быў прадпісаны пасцельны рэжым, і лекары забаранілі знаходзіцца ў вертыкальным становішчы. Я прасіў, каб мяне адпусцілі дадому, але той,  хто вёў следства , сказаў: “Хочаш, кладзіся на падлогу і ляжы”.

Спадар Левінаў мяркуе, што  “супрацоўнікаў міліцыі, якія груба парушылі заканадаўства пры правядзенні працэсуальных дзеянняў, вінаватых у жорсткім, бесчалавечным абыходжанні  з грамадзянамі” трэба “ прыцягнуць да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці”. І просіць транспартную пракуратуру  праінфармаваць яго аб прынятым рашэнні.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international