Палітзьняволены Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньнена на "хіміі" ў Баранавічах, атрымаў адпачынак па месцы працы і дазвол на 20-дзённую паездку па месцы прапіскі - Мінск, аднак толькі пасьля 4 ліпеня

2006 2006-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне на "хіміі" у Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, ад 27 чэрвеня знаходзіцца ў адпачынку па месцы працы. Акрамя таго ён атрымаў дазвол на 20-дзённую паездку ў Менск, дахаты, якую яму паабяцалі прадстаўнікі адміністрацыі сьпецкамендатуры.
Пасьля правядзеньня ў сталіцы краіны 23 чэрвеня саміту кіраўнікоў дзяржаваў-удзельніц ЕўрАзЭс і паседжаньня АДКБ, у сувязі з чым пад Баранавічамі праходзілі вайсковыя манеўры "Шчыт саюзу-2006", Мікола Статкевіч ужо планаваў паездку, аднак па распараджэньню адміністрацыі мусіць заставацца на месцы да 4 ліпеня.
Палітык перакананы, што цяперашняя забарона выкліканая ўрачыстым сьвяткаваньнем 3 ліпеня Дня незалежнасьці, і ўлады ня хочуць, каб у гэты час апазіцыянер быў у Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international