Праваабаронцы – сябры Савета пры Прэзідэнце РФ сочаць за судовым працэсам па справе Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-10T14:38:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі працягвае сачыць за ходам працэсу Алеся Бяляцкага. Для гэтай мэты ў Мінск прыехала старшыня Незалежнага экспертна-прававога савета (НЭПС), сябра Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Мара Палякова.

На папярэднім судовым паседжанні 4 лістапада ў якасці прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі прысутнічаў іншы сябра Савета пры Прэзідэнце РФ, дырэктар Інстытута правоў чалавека Валянцін Гефтэр. Таксама за працэсам сочаць і іншыя расійскія праваабаронцы – у іх ліку Алег Арлоў, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Мемарыял".

Варта адзначыць, што з пачатку 2011 года расійскі прэзідэнцкі Савет неаднаразова выказваў сваю занепакоенасць з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці, у лютым – у заяве аб парушэнні правоў чалавека ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў і ў сакавіку – у сувязі з паўтаральнымі выпадкамі выправаджэння расейскіх праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў, якія ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені гэтага года, для аказання падтрымкі беларускім калегам-праваабаронцам у Мінск прыязджала Людміла Аляксеева, таксама сябра Савета і старшыня Маскоўскай Хельсінкскай Групы.

У пачатку жніўня старшыня Савета Міхаіл Фядотаў заявіў, што праблема існавання ў Беларусі «чорных спісаў», у якія трапляюць расейскія праваабаронцы, будзе з'яўляцца адной з прыярытэтных тэм працы стваранай сумеснай кантактнай групы па развіццю грамадзянскай супольнасьці ў РФ і Беларусі.

Нягледзячы на гэта, у канцы жніўня Юрый Джыбладзе, сябра Савета, прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, быў спынены пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы і апавешчаны памежнікамі аб тым, што яму забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь. Як лічыць сам Юры, ён падвергнуўся такой санкцыі за актыўны ўдзел у дзейнасці Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Прысутнасць на судзе па справе Алеся Бяляцкага расійскіх экспертаў набывае асаблівую значнасць у сувязі з тым, што шэраг назіральнікаў ад міжнародных праваабарончых арганізацый былі пазбаўленыя магчымасці сачыць за ходам працэсу ў сувязі з адмовай у выдачы ім ўязных віз беларускім бокам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international