Круглянская раёнка “Сельскае жыццё” пазайздросціла “прыгожаму жыццю” праваабаронцы Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-10T11:35:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialacki-sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі на судзе. Фота Радыё Свабода

Алесь Бяляцкі на судзе. Фота Радыё Свабода

У раённай газеце “Сельскае жыццё”, якая выдаецца ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, надрукаваны “заказны” артыкул Дзяніса Паляванава “Как “правозащитник” устроил себе красивую жизнь”. Артыкул надрукаваны пад рубрыкай “Тайны политбизнеса» і мае сваёй мэтай скампраметаваць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і праваабарончы цэнтр “Вясна”, які ён узначальваў.

Праваабаронца з Круглага Зінаіда Мілешчанка лічыць, што публікацыя артыкула ў раённых газетах ставіць сваёй мэтай скампраметаваць не толькі Алеся Бяляцкага, але наогул усіх праваабаронцаў:

 “Зразумела, што гэты матэрыял у “Сельскім жыцці” надруканы па непасрэдным загадзе з боку ўлады, - кажа Зінаіда Мілешчанка. – Вертыкаль хоча скампраметаваць не толькі Алеся Бяляцкага, але і наогул усіх праваабаронцаў, якія быццам бы “займаюцца праваабаронай толькі для адводу вачэй”. А каб данесці да насельніцтва гэтую думку як мага шырэй, яны і пачалі перадрукоўваць гэты артыкул у раённых газетах. Рэспубліканскія і абласныя газеты ў нас у Круглянскім раёне чытаюць у асноўным “бюджэтнікі”, якім загадваюць на іх падпісвацца. А раёнка ідзе амаль у кожны дом”.

Раней сумнавядомы артыкул Дзяніса Паляванава надрукавала яшчэ адна раённая газета Магілёўскай вобласці, - газета Магілёўскага раёна “Прыдняпроўская ніва”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international