viasna on patreon

Раніцай 27 чэрвеня над Лёзна залунаў бел-чырвона-белы сцяг з чорнай жалобнай стужкай

2006 2006-06-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён знаходзіўся на самым версе металічнай 30-метровай апоры пад напругай у 30 тысяч вольт, якая стаіць на пагорку каля шашы пры ўездзе ў Лёзна з боку Віцебска. Да сцяга была прымацавана занатоўка: "Светлай памяці слаўнага сына зямлі беларускай Уладзіміра Рыгоравіча Плешчанкі. Пакуль на зямлі жывуць такія людзі, як ён, - Беларусь жыла, жыве і жыць будзе вечна". А ўнізе подпіс - Мірон.
Па ўсім, сцяг быў узняты да саракавін з дня смерці старшыні Віцебскай абласной арганізацыі КХП-БНФ Уладзіміра Плешчанкі, які памёр 20 траўня на 58-ым годзе жыцця. Легендарны Мірон ужо неаднойчы падымаў бел-чырвона-белы сцяг на гэтай вельмі небяспечнай лёзненскай вежы. У прыватнасці, быў ён узняты там і да саракавін з дня смерці яшчэ аднаго слаўнага сына Беларусі - пісьменніка Васіля Быкава, паведаміла газета "Витебский курьер".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства