З Мікалая Уласевіча патрабуюць спагнаць 30 мільёнаў

2011 2011-11-10T00:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

Працягваецца пераслед грамадскага актывіста з Варнянаў Мікалая Уласевіча, аднога з ініцыятараў грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства”. У Ашмянах над ім пачаўся чарговы судовы працэс. Яшчэ перад яго пачаткам Мікалай Уласевіч зрабіў заяву, у якой адзначыў сапраўдныя прычыны і характар гэтай грамадзянскай справы. Стартавай прычынай працэсу стала скарга Уласевіча, якую ён падаў яшчэ ў красавіку бягучага году на шматразовыя злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалько. Скарга была накіравана ў Генеральную пракуратуру і Савет Бяспекі пры прэзідэнце. Вынікам стала тое, што адзін з фігурантаў скаргі па фактах парушэння заканадаўства - індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Дзятко, які, на думку Уласевіча, неаднаразова атрымліваў прэферэнцыі ад галоўнага “вертыкальшчыка” раёну - падаў на грамадскага праваабаронца ў мясцовы суд. Справа мусіла разглядацца ў Астравецкім раённым судзе, але нечакана была перанесена ў Ашмянскі.

Старшыня прадпрыемства “Дятко-Строй” падаў іск аб абароне свайго гонару і дзелавой рэпутацыі, у якім патрабуе спагнаць з Уласевіча ажно 30 мільёнаў рублёў. Мікалай Уласевіч перакананы, што ў такой форме адбываецца пераслед за актыўную грамадскую дзейнасць у розных формах, найперш за актыўную кампанію супраць пабудовы АЭС пад мястэчкам Варняны Астравецкага раёну.

Пасля таго, як у першы дзень судовага працэсу Мікалай Уласевіч заявіў некалькі хадайніцтваў, працяг разгляду грамадзянскай справы перанеслі ажно на 30 лістапада.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international