Суд па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча будзе перанесены

2011 2011-11-10T10:35:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

15 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Менска павінен быў распачацца працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Аднак па сямейных абставінах Стэфановіч не зможа патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду праваабаронца накіраваў у Партызанскі суд, які вырашыць, на які дзень прызначыць разгляд зыску падатковай інспекцыі Партызанскага раёна.

Іскавая заява з суда прыйшла праваабаронцу 2 лістапада. Валянцін Стэфановіч адзначыў, што за час разгляду па справе пеня вырасла з 6 да 9 млн. рублёў і зараз з яго спрабуюць спагнаць прыкладна 41 млн. рублёў.

Інспекцыя па падатках і зборах Партызанскага раёна сталіцы 19 кастрычніка аштрафавала Стэфановіча на суму 4 млн. 750 тыс. рублёў. Ён быў прызнаны вінаватым у правапарушэньні, прадугледжаным артыкулам 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях РБ (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў).

Апрача таго, праваабаронца паведаміў, што яго скарга адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў Партызанскім судзе 23 лістапада. Адпаведную позву ён атрымаў 9 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international