Бабруйск: Затрыманых на Дзяды бабруйчан зноў дапыталі

2011 2011-11-09T21:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 лістапада чатырох затрыманых за запаленыя на Дзяды свечкі зноў выклікалі ў аддзяленне міліцыі на размову. Алена Тоўсцік паведаміла, што яна з мужам адмовіліся ісці без позвы, а Арцём Мархасёў і Марына Іванова пайшлі на сустрэчу з капітанам міліцыі Аляксеем Ганчаровым.

-І мне і Арцёму задавалі аднолькавыя пытанні, негледзячы на тое, што апытвалі паасобку, - распавяла Марына Іванова. – Аляксей Ганчароў склаў пратакол, з якога вынікае, што мы ўдзельнічалі ў палітычнай акцыі. Яго вельмі цікавіла, хто арганізатар, і ён не паверыў словам, што самі вырашылі ўшанаваць памяць продкаў. Гэтыя неабаснаваныя прэтэнзіі прагучалі проста смешна!

Таксама маладыя людзі паведамілі, што ў кабінеце капітана міліцыі на стале разам з іх пратаколамі ляжала папера, у якой сярод меркаваных арганізатараў акцыі на Дзяды ўзгадвалася імя Віктара Бузінаева. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international