Пяць сутак атрымаў Васіль Палякоў па паклёпу невядомых асоб

2011 2011-11-09T21:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Віктар Купрацэвіч разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да старшыні аргкамітэту па правядзенні Народнага сходу ў Гомелі Васіля Палякова. Суд прызнаў старшыню аргкамітэта вінаватым у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў арыштам, тэрмінам якраз на пяць сутак, то бок на Народны сход Палякоў не трапіць, бо вызваліцца з ІЧУ 13 лістапада.

Суд ледзь не прайшоў у закрытым паседжанні – намеснік начальніка Савецкага РАУС Сяргей Яруціч забараніў пускаць у судовую залу журналістаў і паплечнікаў Палякова. Толькі праз напісанне калектыўнай скаргі жадаючыя трапіць на працэс прайшлі ў залу. Абвінавачваемы ў правапарушэнні заявіў адвод суддзі на той падставе, што калі справа – палітычна матываваная, то суду ў Беларусі няма, і ён не ўпэўнены ў справядлівым разглядзе справы. Таксама свой адвод суддзі Палякоў матываваў тым, што той спрабаваў разгледзець справу ў закрытым паседжанні, таемна. Але Віктар Купрацэвіч адхіліў хадатайніцтва.

Як аказалася на судзе, адказны сакратар адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Людміла Мяшкова і студэнт універсітэта Аляксандр Мележ звярнуліся ў міліцыю са скаргай на Васіля Палякова. Маўляў, яны знайшлі ў паштовых скрынках паведамленні пра Народны сход з пазначаным там тэлефонам для сувязі Васіля Палякова, патэлефанавалі апошняму, і той запрасіў іх на мерапрыемства. Прычым нібыта арганізатар завяраў іх, што мерапрыемства цалкам законнае. Але грамадзяне не паверылі Палякову і спраўдзілі інфармацыю ў гарвыканкаме, дзе ім паведамілі, што ніхто па дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства не звяртаўся. «Абураныя падманам» з боку арганізатара грамадзяне кінуліся ў міліцыю, каб напісаць заявы і пакараць вінаватых.

Дарэчы, Палякоў патрабаваў выклікаць у суд гэтых сведак, але суддзя адмовіўся, як і не палічыў патрэбным здабыць нейкія доказы тэлефанаванняў. Абвінавачаны таксама прасіў знайсці і далучыць да справы раздрукоўку тэлефонных размоў з ім тых невядомых асоб.

«Рашэнне суда было чаканае, мы нават не сумняваліся, колькі сутак мне дадуць – менавіта столькі, каб ізаляваць на час правядзення Народнага сходу», - адзначыў Палякоў пасля суду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international