Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы адказвае “Дзянісу Паляванаву”

2011 2011-11-09T21:47:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/haravy-g.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як артыкул “Как "правозащитник" Беляцкий устроил себе красивую жизнь” перадрукавала “раёнка” “Гарадоцкі веснік”, актывіст з Гарадка напісаў адказ “Дзянісу Паляванаву”. Гэтае імя Леанід Гаравы бярэ ў двукоссе, бо лічыць, што аўтар знарок хаваецца пад псеўданімам -- каб пазбегнуць адказу за паклёп.

Адказ “Дзянісу Паляванаву”, а таксама свае ўражанні ад суду над Алесем Бяляцкім спадар Гаравы размясціў на незалежным сайце haradok.info .

На думку гарадоцкага актывіста, масавая перадрукоўка артыкула пра Алеся Бяляцкага адбываецца “ў традыцыях камуністычных кампаній па пераследу іншадумцаў”. Спадар Гаравы піша, што “для ініцыятараў пасквіля не існуе прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавека нельга лічыць вінаватым, пакуль адпаведнага рашэння не прыняў суд. Але арганізатараў траўлі праваабаронцаў прынцыпы законнасці і маральнасці асабліва не турбуюць. Для іх галоўнае -- прапагандыская апрацоўка мазгоў недасведчаных беларусаў, якія сілкуюцца байкамі дзяржаўных СМІ. Дробнай і буйнай хлуснёй напоўнены амаль кожны абзац пасквіля “Дзяніса Паляванава”.

Дарэчы, раённая  газета “Гарадоцкі веснік” змясціла артыкул “Как "правозащитник" Беляцкий устроил себе красивую жизнь” толькі ў папяровым варыянце: на сайце газеты яго няма. Найверагодней таму, што “пасквіль” адрасаваны сталым людзям, пераважна вяскоўцам, якія яшчэ давяраюць дзяржаўным СМІ, а не моладзі, якая можа даведацца праўду  з інтэрнэту, лічыць Леанід Гаравы.

Дарэчы сам ён у ліку іншых актывістаў асабіста звяртаўся ў пракуратуру, каб Алесю Бяляцкаму яшчэ да суду змянілі меру стрымання. І ў ліку іншых атрымаў адмову на прапанову асабістага паручальніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international