Судовыя рашэнні бабруйскім арганізатарам Народнага сходу будуць агучаны ў пятніцу

2011 2011-11-09T21:42:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 9 лістапада, у бабруйскім судзе разглядалася справа сябраў аргкамітэта Народнага сходу Галіны Смірновай і Канстанціна Локцева. Як і ў выпадку з Віктарам Бузінаевым, суддзёй на працэсе выступіла Наталля Шэгеда.

Пасяджэнне пачалося ў 11.30. Падтрымаць бабруйскіх актывістаў прыйшло больш за 30 чалавек.

Суддзя паведаміла, што Смірнова абвінавачваецца па артыкулу 23.34 частцы 1 КаАП, а Локцеў па частцы 2 таго ж артыкулу КаАП. Актывісты адразу заявілі хадатайніцтва на вывучэнне матэрыялаў справы. Пасля перапынку Наталля Шэгеда паведаміла, што яны абвінавачваюцца ва ўдзеле у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Галіна Смірнова заявіла, што не лічыць сябе вінаватай, і патлумачыла, што Народны сход быў арганізаваны на падставе закона аб мясцовых сходах, былі папярэджаны гарвыканкам і міліцыя, але сход ім не далі правесці. Зноў узгадала словы намесніка начальніка УУС Сяргея Малішэўскага, які паведаміў жанчыне, што “любыя вашыя дзеянні будуць лічыцца парушэннем закона”. Яна нагадала, што пра забарону правесці сход каля ГЦ “Вэстар” ініцыятары даведаліся ўсяго за пару дзён да яго, і нешта змяняць было позна. 

- Мы не збіраліся парушаць закон, але міліцыя сама справакавала інцыдэнт (груба затрымала Бузінаева, і гэта выклікала хвалю абурэння ўдзельнікаў схода), - заявіла Галіна Смірнова.

Таксама бабруйская актывістка адзначыла, што яе справа няправільна аформлена – няма імя асобы, па якой вядзецца справа, не запоўненыя палі. Пасля таго, як Смірнова пачала зачытваць рапарт маёра Малахава, суддзя яе перапыніла са словамі: “Нельга спасылацца на недаследаваныя матэрыялы справы”. Але копію бальнічнага ліста, які быў выдадзены Смірновай у той перыяд, калі яе апытваў участковы, да справы быў далучаны.

Наталля Шэгеда цікавілася, як арганізоўваўся Народны сход, дзе збіралі подпісы і папрасіла далучыць іх да матэрыялаў справы. Але Локцеў і Смірнова далі толькі паглядзець на іх, бо абяцалі людзям, што іх імёны ніхто не ўбачыць. Суддзя кажа, што не можа давяраць гэтым подпісам, пакуль яны не будуць правераныя. Таксама Наталля Шэгеда спыталася, хто з сябраў аргкамітэта жыве “у рэгіёне” у якім праводзіўся НС. Ёй назвалі прозвішча. Галіна Смірнова некалькі разоў падкрэсліла, што для правядзення сходу ім не трэба было браць дазвол у чыноўнікаў. Суддзя доўга выпытвала, як яны маглі вызначыць, што на сходзе не прысутнічалі непаўнагадовыя і жыхары іншых рэгіёнаў. На што Канстанцін Локцеў прапанаваў Наталлі Шэгедзе пачытаць закон, які ў яго раздрукаваны на паперы, але яна адмовілася.

Канстанцін Локцеў таксама заяўвіў, што супрацоўнікі міліцыі справакавалі ўдзельнікаў сходу. На яго думку, калі б не было затрымання Бузінаева, усё прайшло б мірна і хутка.

Сведкамі, як і на судзе Віктара Бузінаева, былі намеснік начальніка УУС Сяргей Малішэўскі і маёр Андрэй Малахаў. Першы палумачыў, чаму Галіна Смірнова была затрымана падчас збору подпісаў: “Гэта крымінальны раён, там здараюцца крадзяжы, а на яе паступіла тэлефанаванне”. Ён кажа, што сход каля “Вэстара” удзельнікі праводзілі “пазначыўшы сябе газетамі”. Ён часта адзнаў, што не памятае дакладна пэўныя моманты. Смірнова цікавіцца, чаму ён не папярэдзіў ўдзельнікаў сходу праз мегафон, за яго “заступілася” суддзя: “Хіба ёсць закон, па якім яны мусяць папярэджваць?” Таксама Малішэўскі сказаў, што размаўляў са Смірновай у дзень правядзення сходу “недзе ў 12.30”.

Андрэй Малахаў сказаў, што “прыкладна ў 13.00 пачалося несанкцыянаванае мерапрыемства”, а сябры аргкамітэта былі загадзя папярэджаныя аб наступствах.

– Я атрымала папярэджанне за ўдзел у масавым мерапрыемстве, але ўдзельнічала ў Народным сходзе, - адзначыла Смірнова.

Таксама на судзе выступілі сведкі з боку Галіны Смірновай – Людміла Баева і Віктар Бузінаеў, якога дзеля такой падзеі прывезлі з ІЧУ, дзе ён адбывае 10 сутак. Было прадэманстравана відэа з НС, на ім бачна, што аператар доўга пераследваў, здымаў людзей і пасля іх сыходу з пляцоўкі ля “Вэстара”. Але гэты факт суддзю не зацікавіў.

Наталля Шэгеда спытала, ці быў сабраны кворум на месцы правядзення НС. Ёй патлумачылі, што такія рэчы аргкамітэт проста не паспеў зафіксаваць, бо міліцыя перапыніла сход у самым яго пачатку. Суддзя зачытала запрашэнне, якое аргкамітэт дасылаў у гарвыканкам і адказ з гарвыканкама, папярэджанні з пракуратуры. Галіна Смірнова адзначыла, што ў адказе з гарвыканкама кажуць пра “несабраныя подпісы”. Яна спытала, з чаго чыноўнікі маглі зрабіць такую выснову да правядзення схода.

Прыкладна ў палове на чацвёртую суддзя аб’явіла перапынак да 11 лістапада.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international