Салігорскія праваабаронцы склалі рэйтынг цэнзуры мясцовых СМІ

2011 2011-11-09T21:30:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цягам апошніх некалькіх год інфармацыйнае поле Салігоршчыны змяняецца досыць нязначна. У офлайне дамінуюць афіцыйныя ды праўладныя СМІ, незалежныя медыі маюць большую вагу ў інтэрнэт-абшарах.

Сродкі масавай інфармацыі рэгіёну можна ўмоўна падзяліць на тры групы: дзяржаўныя, прыватныя праўладныя ды незалежныя. Першыя дзве групы адрозніваюцца формай уласнасці, але ж сутнасна з’яўляюцца тымі ж рупарамі дзяржаўнай прапаганды.  Зрэшты і незалежныя СМІ можна градуіраваць па ўзроўню самацэнзуры.

Салігорскія праваабаронцы склалі рэйтынг найбольш цэнзураваных медыяў Салігоршчыны. Гэткі топ на іх думку выглядае наступным чынам:

1. Газета “Шахцёр” - абсалютны кантроль з боку ўлады, аніякага вальнадумства ці нават намёку на аб’ектыўнасць. Выданне загнанае ў культурніцка-кагласнае “гета”. Пераважаюць матэрыялы прапагандыскага зместу, ухваляючыя дзеючае кіраўніцтва краіны і рэгіёна ды зневажаючыя апанентаў улады. Форма ўласнасці - дзяржаўная.

2. Газета “Лідэр-Прэс” - змест выдання абмежаваны тым самым культурніцкім “гета” як і ў газеце “Шахцёр”, аднак прапагнадысцкага трэшу мае на парадак менш. Зрэшты інфмармацыйных матэрыялаў у “Лідэр-Прэсе” менш у прынцыпе, што тлумачыцца рэкламнай скіраванасцю газеты ды ў большай ступені самацэзрурай з боку ўладальніка, а не дзяржавы. Форма ўласнасці - прыватная.

3. Сайт “Электронны Салігорск” - калісьці свабодны інфармацыйны рэсурс цяпер канчаткова ўстаў на рэйкі самацэнзуры. Папулярнае электроннае выданне ігнаруе важныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне ды рэгіёне, публікуе пераважна афіцыйныя зводкі ды спартова-культурніцкія навіны. Невялікай выспай свабоды на сайце застаецца папулярны сярод салігорцаў гарадскі форум, які, аднак, у большай ступені з’яўляецца месцам “выпуску пары”, чым месцам акумуляцыі грамадскай актыўнасці. Форма ўласнасці - грамадскі праект.

4. Тэлеканал СТК - рэдакцыя Салігорскага тэлеканала спрабуе прытрымлівацца нейтралітэту ў сваёй інфармацыйнай палітыцы, але ж дзяржаўная форма ўласнасці і ведамственная падначаленасць не дапускаюць шырокай вольнасці. Толькі дзякуючы прафесіяналізму калектыва тэлеканал не скаціўся ў выключна прапагандысскую нішу. Форма ўласнасці - дзяржаўная.

5. Газета “Інфа-Кур’ер” - незалежнае слуцкае выданне, якое інфармацыйна ахоплівае і Салігоршчыну, з’яўляецца найбольш вольным офлайн выданнем у рэгіёне. У газеце стала з’яўляюцца інфармацыйныя матэрыялы пра грамадска важныя падзеі, але вострыя крытычныя матэрыялы ў “Інфа-Кур’еры” друкуюцца нячаста. Самацэнзура ў рэдакцыі газеты ўсё ж прысутнічае. Форма ўласнасці - прыватная.

6. Сайт “САЛІГОРСК.org” - незалежны інфармацыйны рэсурс, які дазваляе сабе публікаваць матэрыялы любой ступені крытычнасці да ўладаў. Сайт за апошні час стаў найбольш папулярным онлайн выданнем у рэгіёне, хоць у прафесійным плане камандзе партала яшчэ ёсць куды імкнуцца. Форма ўласнасці - грамадзкі праект.

Як адзначае мясцовая праваабарончая супольнасць, чакаць значных зменаў у гэтым рэйтынгу ў бліжэйшы час не выпадае. Тым не менш, павелічэнне дзелі незалежных СМІ магчыма за кошт сталага росту колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў, асабліва мабільнага накірунку, у рэгіёне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international