Віцебскі сябра “Маладой Беларусі” скардзіцца на жорсткае абыходжанне ў міліцыі

2011 2011-11-09T21:24:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/surhan-v.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тарас Сурган распавёў, што 4 лістапада па дарозе дадому на яго напалі невядомыя: пабілі, нанеслі некалькі нажавых раненняў.  Ужо з хаты ён выклікаў  хуткую дапамогу, медыкі завезлі яго  ў шпіталь і наклалі швы на тры раны, параілі ляжаць. Але следам за лекарамі прыехалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС  і павезлі Тараса Сургана на допыт.

Спачатку яго прывезлі Тараса ў Чыгуначны РАУС, потым на месца злачынства, потым у лінейны аддзел міліцыі. Тарас Сурган распавядае:

“Я вельмі доўгі час знаходзіўся ў міліцыі. Мяне дапытвалі да 7 гадзінаў раніцы стоячы, нягледзячы на тое, што мне быў прадпісаны пасцельны рэжым, і лекары забаранілі знаходзіцца ў вертыкальным становішчы. Я прасіў, каб мяне адпусцілі дадому, але той,  хто вёў следства сказаў: “Хочаш, кладзіся на падлогу і ляжы”.  

Спадар Сурган гаворыць, што ў той час, пакуль ён быў на допыце, супрацоўнікі міліцыі пабывалі ў ягонай хаце і забралі вопратку, у якой ён быў падчас інцыдэнту. Хто на яго напаў і з якімі мэтамі, ён не ведае. Міліцыянты завялі па гэтым факце крымінальную справу.

У апошні час Тарас Сурган не трапляў у поле зроку міліцыі за апазіцыйную дзейнасць. Але ў 2010 годзе яго некалькі разоў затрымлівалі за акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі і асуджалі да штрафаў і “сутак”. Сёлета Чыгуначны райсуд пастанавіў, што Тарас Сурган мусіць знаходзіцца пад міліцэйскім наглядам як асоба, якая ў мінулым здзейсніла некалькі крымінальных злачынстваў (крадзяжы)  і адміністрацыйных правапарушэнняў (хуліганства).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international