Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада: Абсерваторыя асуджае гэты арганізаваны ўладамі судовы працэс

2011 2011-10-28T18:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Парыж-Жэнева, 28 кастрычніка 2011 г.

Судовы працэс над Алесем Бяляцкім, прэзідэнтам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) пачынаецца ў Мінску ў сераду, 2 лістапада 2011 года, у 10 гадзін раніцы.

Справу Бяляцкага разглядае суд Першамайскага раёна Мінска пад старшынствам суддзі Сяргея Бандарэнкі. Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) - асуджае гэты адвольны акт судовага пераследу.
 
Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 Мінска. Падставай для крымінальнага пераследу спадара Бяляцкага стала інфармацыя пра яго рахункі ў замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы.
 
Даўно падрыхтаванае судовымі органамі Беларусі абвінавачанне пагражае яму пакараннем да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці (уключаючы кватэру, дзе знаходзіцца офіс праваабарончага цэнтру "Вясна").
 
“Алесь Бяляцкі стаў ахвярай адвольнага арышту і судовага пераследу з-за сваёй адданасці ідэалам дэмакратыі і абароне правоў чалавека. Мы асцерагаемся, што ў клімаце рэпрэсій, які ўсталяваўся пасля выбараў канца 2010 года ў Беларусі, улады паспрабуюць зрабіць гэты працэс паказальным, каб прымусіць замаўчаць усе незалежныя галасы”, - заявіла Прэзідэнт FIDH Сухэр Белхасэн.
 
“Мы асуджаем гэты судовы працэс, арганізаваны ўладамі Беларусі, каб спыніць праваабарончую дзейнасць спадара Бяляцкага і яго арганізацыі “Вясна”. Мы яшчэ раз настойліва заклікаем да неадкладнага вызвалення яго без якіх-небудзь умоў”, - дадаў Херальд Стейброк, генеральны сакратар Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў.
 
Абсерваторыя выказвае заклапочанасць у сувязі з перашкодамі, якія чыняць улады свабоднаму абмену паштовымі допісамі паміж спадаром Бяляцкім і яго роднымі і сябрамі. Наведваць яго ў турме дазволена толькі адвакату, а жонка сёння ў чарговы раз атрымала афіцыйную адмову ў адказ на просьбу наведаць мужа, якога яна не бачыла з моманту арышту.
 
З моманту арышту спадара Бяляцкага ў жніўні 2011 года міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, дэмакратычныя дзяржавы і Еўрасаюз пастаянна працягваюць заклікаць да яго вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international