Павел Севярынец: “Я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім”

2011 2011-11-09T13:10:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Праваабаронцы сустрэліся з палітзняволеным Паўлам Севярынцам. У гэты ж дзень стала вядома пра адмову ў замене рэжыму адбыцця пакарання ў сувязі з нежаданнем пісаць прашэнне аб памілаванні.

 

- Як расцанілі ваш крок іншыя зняволеныя?

- Зняволеныя тут цудоўна разумеюць, што адміністрацыя цісне, цудоўна разумеюць сітуацыю ў краіне, таму ўсе ставяцца да таго, што я не прызнаю віну, з поўным разуменнем.

- Ці спадзяваліся вы, што касацыйная скарга, пададзеная вашым адвакатам у Мінскі гарадскі суд, будзе задаволена?

- Не, не спадзяваўся. Вядома, што рашэнне прымаецца не касацыйнай інстанцыяй і не судамі ў нас. Палітычнае рашэнне, каб выпускаць палітвязняў, відавочна, не прынята. Магчыма, яно будзе бліжэйшым часам, магчыма, яго не будзе.

- Ці ўстанавілі бойлер, прывезены вашымі паплечнікамі яшчэ два месяцы таму, каб была гарачая вада ў спецкамендатуры?

- Гісторыя цягнецца аж дагэтуль. Мы перамаўляемся з начальствам спецкамендатуры. Усё ўпіраецца ў тое, што начальства пабойваецца браць на сябе такую адказнасць: рабіць рамонт ды яшчэ з дапамогай хрысціянскай дэмакратыі. Але мы не губляем надзеі і робім усё для таго, каб была ў першую чаргу зроблена справа – з’явілася гарачая вада, і гэтыя 100 мужыкоў, якія адбываюць “хімію”, мелі магчымасць хаця б на працягу тыдня памыцца.

- Аляксандр Лукашэнка сказаў міліцыі, каб яны дзейнічалі жорстка супраць апанентаў рэжыму.

- Лукашэнка ўжо не першы раз кажа такія словы. Ён стараецца вызваліць ад адказнасці і ад сумлення тых людзей, якіх яшчэ нешта стрымлівае ў сілавых структурах. Але спадзяюся, што хопіць розуму ў людзей у форме антызаконныя, злачынныя загады не выконваць. Калі нехта з іх думае, што можна прыціснуць апанентаў і гэта сыйдзе з рук – перад людскім судом можа быць, але не перад Божым. А калі дойдзе справа да сур’ёзных рэчаў, адказваць прыйдзецца ў першую чаргу тым, хто аддае гэтыя злачынныя загады. Лёс Каддафі чамусці Лукашэнку навучыў. І я малюся, каб навучыў таму, каб пакаяўся і не ішоў далей гэтым шляхам. А Лукашэнка ідзе шляхам, які выбраў для сябе Каддафі. Гэта дрэнна для яго і для Беларусі.

- Як вы думаеце, чым скончыцца судовы працэс па справе Алеся Бяляцкага?

- Судовае паседжанне па справе Бяляцкага пры сённяшнім рэжыме не можа скончыцца нічым іншым, як абвінавачваннем.   Ён будзе прызнаны вінаватым. Але ад ціску замежнага і ціску беларускага будзе залежаць, ці гэта будзе ўмоўны тэрмін ці гэта будзе рэальная турма. Таму зараз, канешне, я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім, да падтрымкі Алеся Бяляцкага. У выпадку з кожным зняволеным мы павінны быць усе за аднаго.

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international