Выйшаў новы фільм у падтрымку Алеся Бяляцкага (ВІДЭА)

2011 2011-11-09T13:08:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/warsaw-pikiet-27.09.11e.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага ў Варшаве

Пікет з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага ў Варшаве

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), прэзентуе 6-хвілінны дакументальны фільм, які распавядае пра цяжкое становішча праваабаронцаў ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якія сутыкаюцца з узмацніўшыміся рэпрэсіямі.

“Суд над Алесем Бяляцкім, віцэ-прэзідэнтам FIDH і кіраўніком беларускага праваабарончага цэнтру" Вясна ", незаконна арыштаваным у сувязі з яго праваабарончай дзейнасцю, праходзіць цяпер у Менску. У многіх краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі праваабаронцы сутыкаюцца з падобнымі жорсткімі рэпрэсіямі: перашкоды свабодзе сходаў і асацыяцыі, перашкоды рэгістрацыі НДА, крыміналізацыя незарэгістраваных арганізацый, цяжкасці ў доступе да фінансавання, судовы пераслед і адвольныя затрыманні”, - адзначаецца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі з нагоды выхаду фільма.

Праваабаронцы розных краінаў, якія даюць інтэрв'ю на фоне дэманстрацый у падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых калегаў з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, распавядаюць пра цяжкія умовы, у якіх ім даводзіцца працаваць, і пра найбольш распаўсюджаныя тыпы пераследу ў рэгіёне.

Выйшаў новы фільм у падтрымку Алеся Бяляцкага (ВІДЭА)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international