Народны сход у Брэсце перанесены на Міжнародны дзень правоў чалавека

2011 2011-11-09T12:45:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

Як паведаміла намесніца старшыні незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіда Міхнюк, якая з’яўляецца адным з ініцыятараў правядзення Народнага сходу ў Брэсце, аргкамітэт вырашыў перанесці яго з 12 лістапада на 10 снежня.

Падставай для такога рашэння было тое, што, па словах Зінаіды Міхнюк, “жыхары горада яшчэ не да канца ўсведамляюць праблемы, якія датычацца кожнага, і тое, што іх можна вырашыць толькі ўсім разам». Брэсцкая актывістка нагадала, што ў Народным сходзе, што адбыўся 8 кастрычніка ў гэтым горадзе, прынялі ўдзел прыблізна 250 чалавек.

Што тычыцца новай даты, дык яна абрана невыпадкова, бо 10 снежня, адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. На думку арганізатараў сходу, гэта дасць яшчэ адну нагоду распавесці жыхарам Брэста пра шматлікія выпадкі парушэння іхніх правоў і механізмы, з дапамогай якіх варта адстойваць свае правы ў розных галінах нашага жыцця.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international