viasna on patreon

Працягваецца высяленьне бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з Дома літаратара

2006 2006-06-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, больш за 35 тысячаў кніг са збору бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, што разьмяшчалася ў сталічным Доме літаратара, будуць перададзены ў фонды адной з правінцыяльных бібліятэк краіны.
26 чэрвеня некалькі тысяч найбольш рарытэтных выданьняў з аўтографамі вядомых беларускіх пісьменнікаў, а таксама лісты і падшыўкі газэт былі перанесены ў сховішча Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, дзе раьзмяшчаецца дакумэнтацыя і архіў творчага аб'яднаньня. Астатнюю частку кніг бібліятэкі плянавалася перадаць Беларускаму дзяржаўнаму пэдагагічнаму ўнівэрсытэту імя Максіма Танка і Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. Аднак кіраўніцтва СБП вырашыла перадаць кнігі ў фонды адной з правінцыяльных бібліятэк. Раней з фондаў бібліятэкі СБП для Прэзыдэнцкай бібліятэкі было адабрана звыш 8 тысячаў кніг. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Саюзу ў сувязі з патрабаваньнямі судовых выканаўцаў вызваліць памяшканьні, якія творчае аб'яднаньне займала ў Доме літаратара. Апрача таго, на гэтым тыдні чакаецца канфіскацыя маёмасьці СБП (камп'ютэр, тэлефоны, крэслы на суму 905 тыс. рублёў), апісанай 8 чэрвеня судовым выканаўцам Гаспадарчага суда Менску. Вопіс маёмасьці быў зроблены на падставе рашэньня суда, які прызнаў, што СБП займаў памяшканьні ў Доме літаратара без законных падстаў, бо падпісаны раней дагавор арэнды паміж СБП і Галоўным гаспадарчым упраўленьнем Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта страціў сілу 13 студзеня 2003 года. Рашэньнем суда за карыстаньне чужой маёмасьцю творчае аб'яднаньне павінна выплаціць Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленьню доўг у суме прыкладна 55,5 мільёны рублёў або вызваліць памяшканьні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства