Гомель. Старшыня аргкамітэту Народнага сходу — за кратамі

2011 2011-11-09T08:40:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Блізу 17-й гадзіны пры выхадзе ў пад’езьдзе ўласнага дома міліцыя затрымала старшыню гарадзкога аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіля Палякова.

Палякоў: «Сустрэлі мяне ажно тры маёры, адзін зь якіх — Сяргей Яруціч. Зараз мяне вязуць на прыватнай аўтамашыне ў Савецкі райаддзел міліцыі. Нейкіх канкрэтных абвінавачаньняў не прад’яўлялі. Сказалі толькі, што нібыта я парушыў закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў».

Спадар Палякоў выходзіў з дому, каб ехаць на паседжаньне аргкамітэту Народнага сходу, які мае адбыцца12 лістапада.

Як стала вядома, у Савецкім РАУСе ў дачыненьні Палякова склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.34 — парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства. Да суду актывіста адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international