6 ліпеня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца працэс над былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным

2006 2006-06-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта адвакату Казуліна Ігару Рынкевічу паведамілі 28 чэрвеня ў канцылярыі суду. Між тым, пастанову судзьдзі Аляксея Рыбакова аб пачатку працэсу адвакаты палітыка яшчэ не атрымалі, таму ня могуць сказаць, як судзьдзя паставіўся да іхнага хадайніцтва аб дасудовым вызваленьні з-пад варты Казуліна пад падпіску аб нявыезьдзе. Адвакаты перакананыя, што падставаў, каб зьмяніць Аляксандру Казуліну меру стрыманьня, болей чым дастаткова.
Ігар Рынкевіч патлумачыў Радыё Свабодзе: "Гэтыя два злачынствы аднесеныя да меней цяжкіх, паводле такіх абвінавачаньняў звычайна да суду трымаюць на падпісцы аб нявыезьдзе. Да таго ж гэта вельмі вядомы чалавек. За яго 222 чалавекі паручыліся й дзясяткі тысяч падпісалі пэтыцыю на імя генэральнага пракурора з просьбай аб вызваленьні".
Тым часам праваабаронцы са зьліквідаванай уладамі арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" зьвярнуліся ў міжнародную арганізацыю "Міжнародная амністыя" з просьбай прызнаць Аляксандра Казуліна вязьнем сумленьня. На думку праваабаронцы Алега Воўчака, калі такое рашэньне будзе прынятае да пачатку суду, гэта значна дапаможа ў абароне Аляксандра Казуліна: "Ён будзе адчуваць сябе ў большай бясьпецы на волі, а выпусьціць яго могуць толькі калі да абароны Казуліна далучыцца міжнародная грамадзкасьць, у тым ліку арганізацыя "Міжнародная амністыя".

Усе ранейшыя хадайніцтвы да сьледчых аб зьмене меры стрыманьня для Аляксандра Казуліна не былі задаволеныя, а лісты падтрымкі з боку грамадзкасьці заставаліся без адказу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international