Суд над Віктарам Мезяком перанесены на 11 лістапада

2011 2011-11-08T15:42:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/meziak-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 8 лістапада, у Баранавіцкім раённым (гарадскім) судзе пачаўся судовы разгляд адміністрацыйнай справы старшыні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага Народнага схода Віктарам Мезяком. Яшчэ 11 кастрычніка на яго супрацоўнікі ГАУС склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП за сход 8 кастрычніка.

Віктар Мезяк не прызнае сябе вінаватым. Пасля заслухоўвання сведкі Віктара Карлінскага і прадстаўнікоў грамадскага актывіста -- дэпутата Аляксандра Галькевіча, Віктара Сырыцы і Сяргея Гоўшы -- суддзя Станіслаў Півавараў вырашыў перанесці разгляд справы Віктара Мезяка на 11 лістапада. Дзеля аб’ектыўнага разбіральніцтва суддзя паабяцаў выклікаць у суд прадстаўніка гарвыканкама і супрацоўнікаў міліцыі.

 

На фота: Мезяк Віктар перад будынкам гарадскога суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international