Рэкламнае агенцтва адмовілася супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай "Мясцовы час"

2006 2006-06-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэкламнае агенцтва "Аранжавы дэльфін" адмовілася размясціць рэкламную прадукцыю недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" (ААТ "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") на тумбах аб'яваў і ў аўтобусах Пінска пад час падпісной кампаніі ў чэрвені. Пасля пераліку Выдавецкім домам грошай РА "Аранжавы дэльфін" (якое зьяўляецца манапалістам на рынку размяшчэння рэкламы ў аўтобусах і на афішных тумбах у Пінску) нечакана адмовілася выконваць свае абавязкі.
У размове з начальнікам карпункта Віктарам Ярашуком прадстаўнік рэкламнага агенцтва заявіў, што гарадскія ўлады не рэкамендавалі размяшчаць рэкламу "Мясцовага часу" на падведамасных агенцтву плошчах, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства