Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-11-08T13:14:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.

У “Падзеі тыдня” – суд над старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім, ацэнкі гэтай падзеі беларускімі праваабаронцамі.

Госць рубрыкі "Чалавек. Асоба. Грамадства" - кіраўнік расейскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Алег Арлоў. Па збегу абставінаў, сп. Арлоў на цяперашні момант таксама з’яўляецца ўдзельнікам крымінальнага працэсу. Судовае разбіральніцтва па абвінавачанні праваабаронцы ў паклёпе на прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава цягнецца ўжо больш за два гады. Нягледзячы на гэта, Алег Пятровіч прыехаў на суд да Алеся Бяляцкага.

У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі культавага гурта “ULIS” з кружэлкі “Люстэрка”.

Слухаць цалкам:

http://spring96.org/sites/default/files/2011-11-08_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN_NEW.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства