viasna on patreon

Справу ў Вярхоўным судзе супраць БХК часова прыпынілі

2006 2006-06-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 чэрвеня такое рашэньне прыняў судзьдзя Вярхоўнага суду Мікалай Бабкоў, які разглядае пазоў Мінюсту да праваабарончай арганізацыі. Працэс адновіцца пасьля таго, як у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі будзе разгледжаная скарга БХК на рашэньне, якім летась праваабаронцаў абавязалі сплаціць болей за 80 тысяч даляраў падаткаў і штрафных санкцыяў, паведаміла Радыё Свабода.
Нагадаем, судовыя спрэчкі вакол таго, ці мусіць БХК плаціць падаткі з міжнароднай тэхнічнай дапамогі, цягнуцца каля двух гадоў. З той прычыны, што Беларускі Хельсінскі камітэт адмаўляецца плаціць грошы, Мінюст патрабуе прыпыніць дзейнасьць вядомай праваабарончай арганізацыі краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства