Фотажурналістку Мілану Харытонаву выклікалі ў міліцыю

2011 2011-11-08T12:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/haritonava-milana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава

Мілана Харытонава

Незалежную фотажурналістку Мілану Харытонаву выклікалі ў Ленінскі РАУС Брэста, каб яна дала тлумачэнні наконт акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася ў гэтым горадзе 26 кастрычніка.

 

Як паведаміла Мілана Харытонава, пра неабходнасць наведаць раённы аддзел міліцыі ў якасці сведкі ёй па тэлефоне распавёў участковы інспектар Сяргей Ляўчук. Падчас размовы міліцыянт цікавіўся, якім чынам у Інтэрнэце, і ў прыватнасці – на сайце інфармацыйнай кампаніі БелаПАН – з’явіліся  здымкі з акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Аўтарам згаданых здымкаў пазначана Харытонава.

 

Як высветлілася, праваахоўныя органы праводзяць службовую праверку наконт гэтай акцыі. У сувязі з гэтым Сяргей Ляўчук распытваў фотажурналістку пра падзеі таго дня, каго асабіста з удзельнікаў мерапрыемства, што трапілі ў аб’ектыў, яна ведае, і як з імі можна звязацца. Мілана Харытонава адказала, што незнаёма асабіста з гэтымі людзьмі, бо фатаграфала іх выпадкова, калі па асабістых справах знаходзілася на вуліцы Савецкай. Разам з тым Харытонава мяркуе, што на падставе яе здымкаў, змешчаных у Інтэрнэце, удзельнікам акцыі можа быць прад’яўлена абвінавачванне ў парушэнніі парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international