Крычаў: супрацоўнікі падаткавай інспекцыі працягваюць ціснуць на незалежнага журналіста

2011 2011-11-08T11:28:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niarouny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі рэдактар крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны атрымаў чарговы ліст з мясцовай падаткавай інспекцыі. На гэты раз падаткавікі патрабуюць ад журналіста на працягу некалькіх дзён даць тлумачэнні аб даходах у памеры чатыры з паловай мільёны рублёў, якія ён затраціў на ўласныя патрэбы на працягу 2009 і першай паловы 2010 года.

Распавядае Сяргей Няроўны:

“У кастрычніку згодна патрабавання супрацоўнікаў інспекцыі я падаў у крычаўскую падатковую інспекцыю дэкларацыю аб даходах і маёмасці за апошнія два гады. Аднак мае падрабязныя тлумачэнні падаткавікоў не задаволілі, днямі яны запатрабавалі даць яшчэ больш падрабязныя тлумачэнні наконт таго, адкуль я атрымаў даходы ў памеры чатыры з паловай мільёны рублёў, якія затраціў на аплату камунальных паслуг, хатняга і мабільнага тэлефонаў і г. д. у 2009 і першай палове 2010 года. На мой погляд, гэтае патрабаванне абсалютна надуманае, бо я пражываю сумесна з жонкай, якая ўвесь гэты час працавала настаўніцай ў крычаўскім ліцэі № 4, атрымлівала за гэта заробак і аплочвала ўсе гэтыя паслугі. Як законапаслухмяны грамадзянін, я падрыхтую ўсе неабходныя дакументы і прадастаўлю іх супрацоўнікам падаткавай інспекцыі”.

Сяргей Няроўны лічыць, што ўвесь гэты ціск з боку падаткавікоў звязаны толькі з яго працай у якасці рэдактара “Вольнага горада”:

“ У газеце мы змяшчаем вельмі шмат крытычных артыкулаў аб дзейнасці чыноўнікаў розных рангаў. Вось улады і вырашылі націснуць на мяне праз падаткавую інспекцыю, каб неяк зменшыць крытычную скіраванасць газеты, - выказвае меркаванне Сяргей Няроўны. – Але мы працуем толькі для нашых чытачоў, таму ніякі ціск не будзе мець поспехаў”.

Газета “Вольны горад” карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод насельніцтва ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. Яна распаўсюджваецца накладам у 299 экзэмпляраў, бо зарэгістраваць газету, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, журналісты не змаглі, мясцовыя ўлады заўсёды выступалі супраць такой рэгістрацыі.

У верасні гэтага года адміністрацыя не прадоўжыла працоўны кантракт з жонкай Сяргея Няроўнага, Таццянай Лейбуцінай, якая адпрацавала настаўніцай у крычаўскім ліцэі № 4 дзесяць гадоў. Чаму адміністрацыя навучальнай установы не пажадала падоўжыць працоўных адносінаў, настаўніцы не патлумачылі. Працу па спецыяльнасці ў Крычаўскім раёне знайсці не можа. У сям’і Сяргея Няроўнага і Таццяны Лейбуцінай выхоўваецца непаўнагадовая дачка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international