Удзельнікі акцыі каля помніка Леніна ў Менску атрымалі на траіх 24 суткі арышту

2011 2011-11-08T13:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcija-lenin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманьне ўдзельнікаў акцыі каля помніку Леніна

Затрыманьне ўдзельнікаў акцыі каля помніку Леніна

У судзе Маскоўскага раёна Менска пачынаецца разгляд адміністратыўных спраў “маладафронтаўцаў”  Міхаіла Мускага, Сяргея Павала і Рамана Васільева. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), а менавіта ў спробе закідаць помнік Леніна яйкамі пад лёзунгі «Камунізм пад трыбунал» і «Спыніць камунізм».

Выходныя яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Стала вядома, што справу Міхаіла Мускага разглядае суддзя Казак, Сяргея Паўла – суддзя Сямахіна, Васільева - Хаткевіч Яўген.

Сяргей Павал пакараны арыштам на 7 сутак. Мускаму таксама "адмералі" 7 сутак. А вось Раману Васільеву прысудзілі 10 сутак.

Раман Васільеў адмовіўся даваць тлумачэньні і суддзя зрабіў перапынак, каб выклікаць сведку - супрацоўніка міліцыі Міціна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international