Узноўлена крымінальная справа супраць Максіма Губарэвіча

2011 2011-11-08T10:11:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maksim-gubarevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Узнавілася крымінальная справа супраць намесніка старшыні гродзенскай суполкі партыі Беларускі Народны Фронт Максіма Губарэвіча, якога падазраюць ва ўчыненні хуліганства, паведамляе "Гарадзенская вясна".

Пра тое, што справа была прыпыненая, яму следчыя органы не паведамлялі, але цяпер прыйшоў з Менску ліст, з якога сведчыць, што справа ізноў разглядаецца. Максім Губарэвіч адзначае:

- Я атрымаў ліст з цэнтральнага РАУС г. Мінска, дзе паведамляецца пра тое, што наша крымінальная справа, якая была часова прыпынена, аднаўляецца. Узнікае такая дзіўная сітуацыя, што пра прыпыненне справы ніхто не паведамляў, а пра аднаўленне - паведамілі. У наяўнасці - працэсуальнае парушэнне, і ў дадатак гэта можна расцаніць, як пэўны псіхалагічны ціск.

Інцыдэнт здарыўся яшчэ ў жніўні, ля новага цэнтральнага офісу БНФ ў Менску. Паводле звароту аднаго служачага ў міліцыю, тром сябрам Сойму БНФ пагражае пазбаўленне волі паводле артыкула Крымінальнага кодэксу “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Сярод фігурантаў заведзенай справы таксама Сяржук Семянюк і Алесь Каліта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international