Аршанскае аддзяленьне Белінвестбанку адмовілася пераводзіць ахвяраваньні ў падтрымку газэты “Наша Ніва”

2006 2006-06-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 чэрвеня раніцай старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў УП “Лёс” Васіль Леўчанкаў пералічыў праз РКЦ №1 Аршанскага аддзяленьня Белінвестбанку ў г. Барані ахвяраваньні ў падтрымку газэты "Наша Ніва". Яму аддалі квітанцыю і на пытаньне, калі на рахунак рэдакцыі паступяць грошы, адказалі, што хутчэй за ўсё на наступны дзень. Аднак у другой палове дня спадару Леўчанкаву пазванілі і папрасілі прыйсьці і забраць грошы, нібыта па тэхнічным прычынам. Калі ён прыйшоў у Белінвестбанк і спытаў, якія такія праблемы могуць быць з пераводам, бо рахунак "Нашай Нівы" якраз і адкрыты ў гэтым банку. Пераглянуўшыся паміж сабой, адна з супрацоўніц папрасіла: "Ну, забярыце, зразумейце нас... Давайце жыць дружна..." Гэтая фраза выклікала ў Васіля Леўчанкі непаразуменьне: "Што значыцца жыць дружна?.. "
Забраўшы грошы, спадар Леўчанка пайшоў у аддзяленьне Беларусбанку і пералічыў ахвяраваньні "нашай Ніве". Адтуль яму не званілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international