“Прыдняпроўская ніва” паклёпніцкую замову выканала

2011 2011-11-07T11:12:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialacki_poster.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая газета Магілёўскага раёна “Прыдняпроўская ніва” у перадсвяточным суботнім нумары 5 лістапада змясціла артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь”. У матэрыяле, падпісаным Дзянісам Паляванавым, зневажаецца кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

У гэтым жа нумары газеты змешчаны віншаванні ад імя Магілёўскага райвыканкама і Савета народных дэпутатаў жыхароў раёна з Днём кастрычніцкай рэвалюцыі, дзякуючы якой усталяваўся камуністычны рэжым і мільёны людзей загінулі ад рэпрэсій.

Раней паклёпніцкі артыкул Дзяніса Паляванава быў надрукаваны на інтэрнэт-сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенства БЕЛТА і перадрукаваны ў шэрагу рэспубліканскіх дзяржаўных друкаваных выданняў.

Жыхар Магілёўскага раёна Мікола Яцкоў лічыць, што “Прыдняпроўская ніва”надрукавала артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь” па непасрэднаму загаду ўладнай “вертыкалі”: “Зразумела, што гэты зневажальны артыкул не мог з’явіцца ў раёнцы без загаду зверху, -- кажа Мікола Яцкоў. – Я раней бачыў у якойсці з рэспубліканскіх газет. Мне наогул незразумела, як можна так абражаць чалавека, пісаць пра яго, як пра злачынцу, калі суд над Алесем Бяляцкім толькі пачаўся і чалавек можа яшчэ даказаць сваю поўную невінаватасць. Вельмі прыкрая пазіцыя журналіста Дзяніса Паляванава і газет, якія перадрукоўваюць гэты “выкрывальніцкі” артыкул”.

У іншых раённых газетах поўначы Магілёўшчыны артыкул, які зневажае праваабаронцу Алеся Бяляцкага, пакуль не надрукаваны, але згодна неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай ад супрацоўнікаў выданняў, рэдакцыям шэрагу раённых газет “рэкамендавана” змясціць артыкул Дзяніса Паляванава ў абавязковым парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international