Сваякі актывістаў "Партнёрства" і Аляксандра Казуліна аб'ядноўваюць свае намаганьні дзеля вызваленьня родных

2006 2006-06-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваякі зьняволеных актывістаў арганізацыі “Партнёрства” сустрэліся з жонкай зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Яны вырашылі аб'яднаць высілкі, каб дамагацца вызваленьня сваіх родных. Ірына Казуліна тлумачыць: «Трэба аб’ядноўваць нашыя намаганьні і ісьці адной калонай. Бо ўсё, што адбываецца, мае пад сабой адну і тую прычыну – палітычны перасьлед людзей у Беларусі. Мы будзем сустракацца, каб выпрацоўваць адзіны плян дзеяньняў”.
Зараз на мэце сваякоў актывістаў “Партнёрства” – дамагчыся зьмены меры стрыманьня для Міколы Астрэйкі, Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі і Цімафея Дранчука. 16 чэрвеня судзьдзя Ясiновіч запатрабаваў дадатковы месяц на разгляд справы з 6 тамоў. Бацька Цімафея Дранчука Валеры лічыць: “Мера стрыманьня ў справе “Партнэрства”, гэта цяпер відавочна – неадэкватна жорсткая. Справа перададзена ў суд 2 чэрвеня, а суд патэнцыйна пераносіцца ажно на жнівень. Калі ў праваахоўнай сістэме бракуе кадраў, калі яны занятыя іншымі справамі, то ад гэтага не павінны цярпець нашы дзеці!”

На думку праваабаронцы Людмілы Гразновай, аб’яднаньне высілкаў сваякоў палітвязьняў абавязкова будзе мець плён: “ Гэта ўсё адно – гэта палітычная справа. Гэтыя людзі змагаліся за дэмакратычныя каштоўнасьці і працягваюць за іх змагацца, знаходзячыся нават у турме. Вынік будзе, бо цяпер адна сіла нас згуртоўвае і адна сіла нас узмацняе. Гэта – салідарнасьць”.

Сваякі палітвязьняў перадаюць словы ўдзячнасьці ўсім, хто падтрымлівае паштоўкамі ды лістамі маральны дух іхных родных.
Лісты і паштоўкі Цімафею Дранчуку і Міколу Астрэйку можна дасылаць на адрас: Менск, Галоўны паштамт, абаненцкая скрыня 8.
Эніры Браніцкай ды Аляксандру Шалайку: Менск, Валадарскага, 2.
Аляксандру Казуліну – Жодзіна, вул. Савецкая, 22-А.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international