Затрыманьні ў Лошыцах

2011 2011-11-07T09:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзяды ў Лошыцы сёлета праходзілі пад асабліва пільным кантролем супрацоўнікаў спэцслужбаў. Некалькі дзесяткаў чалавек у цывільным пад кантролем міліцэйскіх чыноўнікаў фільмавалі хаду акцыі і яе ўдзельнікаў. Калі мітынг завершыўся і людзі пачалі разыходзіцца, сілавікі затрымалі актывіста руху «За Свабоду» Юрася Навіцкага, якія спрабаваў сфатаграфаваць аднаго зь іх.

Таксама пасьля мітынгу быў затрыманы актывіст КХП БНФ Уладзімер Юхо. Калі Юхо разам зь іншымі людзьмі сышоў ад крыжа ў Лошыцкім яры і дайшоў да палаца культуры Лошыцкі, яго затрымалі людзі ў цывільным, якія адмовіліся называцца і прад'яўляць дакумэнты. Ягонае месцазнаходжаньне, як і месцазнаходжаньне Юрася Навіцкага невядомае. У РУУС Ленінскага раёну і ГУУС Менгарвыканкаму паведамляюць, што такіх затрыманых ім не дастаўлялі.

Пра падрабязнасьці паведаміў Валер Буйвал: Падчас мітынгу невядомы ўдарыў ззаду па галаве відэакамэрай сябру Сойму КХП-БНФ сп. Уладзімера Юхо. Невядомы зьнік з месца правядзеньня мітынгу, яго міліцыянты не затрымлівалі. Пасьля сканчэньня мітынгу міліцыянты ў цывільным затрымалі і зьвезьлі сп. Юхо ў невядомым накірунку. Яны былі ў цывільным, паказалі "пасьведчаньні", на якіх не было іхных прозьвішчаў і званьняў. Гэта ёсьць правакацыя рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international