Палітвязня Малчанава на волю не адпусцілі

2011 2011-11-07T08:59:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malchanaua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Малчанаў

Аляксандр Малчанаў

Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава пасьля адбыцьця дзесяцісуткавага арышту ізноў затрымалі на трое сутак. На гэты раз па падазрэньні ў здзяйсненьні крымінальнага злачынства.

27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна асудзіў яго па артыкуле  23.4 КаАП РБ (непадпарадкаваньне законным патрабаванням прадстаўніка ўлады), пакараўшы адміністратыўным арыштам на 10 сутак. 6 лістапада гэты тэрмін скончыўся. Аднак палітвязень па-ранейшаму ў ІЧУ Барысава.

Малчанава і яго сябра Андрэя Нікалаеўскага абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ. Пад пераслед міліцыі маладыя людзі патрапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі. У доме Аляксандра Малчанава апошнім часам адбылося некалькі  ператрусаў, падчас якіх супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Сам Аляксандр быў затрыманы і пакараны адміністратыўным арыштам нібыта за непадпарадкаваньне.

Верагодна такім чынам сілавікі праз псіхалагічны ўціск спрабуюць атрымаць ад Малчанава неабходныя для следства тлумачэньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international