6 000 000 за экпертызу на наяўнасць экстрэмізму

2011 2011-11-05T18:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па хадайніцтве актывісткі з Брэстчыны Алены Гнаўк яе кнігу "Асобная думка або зварот хрысьціянкі” Брэсцкі раённы суд можа накіраваць у інстытут філасофіі Акадэміі навук на экспертызу адносна наяўнасці ў ёй экстрэмізму, пра што цвердзіць КДБ. Але калі жанчына на рахунак суда пакладзе 6 000 000 рублёў, паведаміў суддзя Уладзімір Шаламіцкі, які вядзе працэс. Калі актывістка не знойдзе грошай, то 15 лістапада суд працягне разгляд гэтай справы, спасылаючыся на экспэртызу Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які выявіў экстрэмізм у выданні Алены Гнаўк. Унівэрсітэт рабіў такую экспэртызу на замову пракуратуры. А.Гнаўк здзіўлена тым, што 17 кастрычніка, на першым судовым паседжанні, калі накіроўвалі кнігу на экспертызу ў грамадскую камісію пры Брэсцкім аблвыканкаме, з яе грошы не патрабавалі. 6 мільёнаў рублёў для актывісткі -- непад’ёмная сума. Але яна намерана працягваць змагацца далей. Алена Гнаўк выдала 200 асобнікаў кнігі "Асобная думка або зварот хрысьціянкі”, дзе выказала свой погляд на выпраўленне цяперашняй палітычнай сітуацыі. Кнігу разаслала ў міністэрствы і ведамствы. КДБ праз пракуратуру Брэсцкай вобласці накіравала іск у Брэсцкі раённы суд, каб прызнаць выданне экстрэмісцкім.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international